УДАСКАНАЛЕННЕ НАВУКОВА-ТЭАРЭТЫЧНЫХ ВЕДАЎ І МЕТАДЫЧНЫХ УМЕННЯЎ МАЛАДЫХ НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

14 снежня 2023 года на базе ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” праводзілася пасяджэнне школы маладога спецыяліста для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры са стажам працы на пасадзе да 3-х гадоў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі па тэме “Методыка правядзення і тэхналогія ацэньвання творчых пісьмовых работ вучняў”.

Пасяджэнне прайшло ў форме семінара-практыкуму з мэтай удасканалення навукова-тэарэтычных ведаў і метадычных уменняў па арганізацыі і правядзенні ўрокаў па развіцці маўлення і ацэнцы творчых работ вучняў.

З мэтай павышэння матывацыі да ўдасканалення метадычнай кампетэнцыі, сістэматычнага папаўнення прафесійных, псіхолага-педагагічных ведаў Гірына Алена Васільеўна, начальнік аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, ў прывітальным слове акцэнтавала ўвагу маладых спецыялістаў на неабходнасці прафесійнага станаўлення настаўніка праз самаадукацыю, удзел адукацыйных мерапрыемствах раённага і абласнога ўзроўняў, конкурсным руху.

У ходзе адукацыйнага мерапрыемства педагогі пазнаёміліся з вопытам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Горкі”   Ермалаевай Іны Мікалаеўны (тэма “Творчыя заданні як сродак фарміравання і развіцця камунікатыўных кампетэнцый вучняў на ўроках беларускай мовы”), ДУА “Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва”  Адзіянавай Ірыны Алегаўны (тэма “Методыка правядзення ўрокаў падрыхтоўкі па напісанню творчых работ і мадэляванне ўрокаў развіцця маўлення”).

Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, актуалізавала веды настаўнікаў па нарматыўнай прававой базе, што датычыцца правядзення ўрокаў па напісанню творчых работ і пытанняў іх праверкі. У рамках трэнінгу “Падыходы да праверкі творчых работ вучняў” удзельнікі пасяджэння пад кіраўніцтвам метадыста праверылі творчую работу вучня V класа і ў сумеснай дзейнасці выпрацавалі рэкамендацыі і парады да класіфікацыі памылак, спосабаў іх выпраўлення, ацэньвання пісьмовых работ вучняў.

Зваротная сувязь з удзельнікамі заняткаў падчас правядзення рэфлексіі выявіла актуальнасць і прафесійную неабходнасць у правядзенні такога кшталту мерапрыемстваў.

 

Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, 400306