Выкарыстанне сучасных метадаў і прыёмаў навучання, накіраваных на дасягненне асобасных, метапрадметных і прадметных вынікаў

24 лістапада 2023 года на базе ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” ў анлайн фармаце адбылася панарама педагагічнага вопыту работы для кіраўнікоў раённых вучэбна-метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Выкарыстанне сучасных метадаў і прыёмаў навучання, накіраваных на дасягненне асобасных, метапрадметных і прадметных вынікаў”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 53 прадстаўнікі раёнаў вобласці і гарадоў Бабруйска і Магілёва, якія з’яўляюцца кіраўнікамі раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных аб’яднанняў. Прымалі ўдзел і метадысты РВМК, што курыруюць выкладанне вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.

У прывітальным слове Гірына А.В., начальнік аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін  установы адукацыі “МДАІРА”, падкрэсліла значную ролю педагога ў фарміраванні ключавых кампетэнцый вучня. Наколькі дасканала будуць сфарміраваны ключавыя кампетэнцыі, настолькі можна лічыць вучня паспяхова сацыялізаваным. У рамках мерапрыемства быў прадстаўлены педагагічны вопыт работы Касцюковіцкага, Мсціслаўскага і Крычаўскага раёнаў па выкарыстанні эфектыўных метадаў і прыёмаў,  накіраваных на дасягненне асобасных, метапрадметных і прадметных вынікаў, у тым ліку на фарміраванне даследчыцкіх кампетэнцый вучняў і чытацкай граматнасці. Так, Карпіна А.М., кіраўнік РВМА настаўнікаў гуманітарнага накірунку Мсціслаўскага раёна, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Сялецкая сярэдняя школа”, акцэнтавала ўвагу калег на арганізацыі даследчай дзейнасці як фактары развіцця асобы вучня. Вопыт работы па фарміраванні чытацкай граматнасці вучняў прадставіла Алейнікава Н.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Крычава”. Скрыпчанка І.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Мурынборская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна”, расказала пра выбар найбольш спрыяльных творчых прыёмаў як сродак паспяховага фарміравання асобасных і метапрадметных кампетэнцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Маліноўская С.С., метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін  установы адукацыі “МДАІРА”, звярнула ўвагу на магчымасці прадметнай алімпіяды для павышэння асобасных, метапрадметных і прадметных вынікаў вучняў.

Традыцыйна падчас падвядзення вынікаў мерапрыемства была праведзена рэфлексія, якая выявіла актуальнасць і практычную значнасць заяўленай тэмы. Панарама стала чарговым доказам таго, што сярод педагагічнай супольнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры шмат аматараў сваёй справы.

 

Метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА Маліноўская Святлана Сяргееўна, 40 03 06