СІСТЭМНЫ ПАДЫХОД – АСНОВА ЭФЕКТЫЎНАЙ РАБОТЫ З АДОРАНЫМІ І ВЫСОКАМАТЫВАВАНЫМІ ВУЧНЯМІ

У Магілёўскай вобласці вялікая ўвага адводзіцца пытанням актыўнага і выніковага ўдзелу ў алімпіядным руху. Так, тры гады таму з мэтай удасканалення сістэмы работы з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі па ўключэнню іх у алімпіядны рух, павышэння якасці адукацыі і выніковасці ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах былі створаны  абласныя і раённыя (гарадскія) рэсурсныя цэнтры.

9 кастрычніка 2023 года адбылася нарада з кіраўнікамі раённых (гарадскіх) рэсурсных цэнтраў па прадметна-метадычнаму суправаджэнню па падрыхтоўцы вучняў да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.  У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх раёнаў вобласці і гарадоў Бабруйска і Магілёва.

У ходзе сустрэчы метадыстам аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін  установы адукацыі “МДАІРА” Маліноўскай С.С.   акцэнтавана ўвага на задачах па падрыхтоўцы вучняў да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, адзначана важнасць працы кожнага структурнага звяна сістэмы падрыхтоўкі вучняў да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Акрамя таго, акцэнт зроблены на неабходнасці рэалізацыі сістэмнага падыходу як метадалагічнай асновы эфектыўнай работы з вучнямі ў абазначаным накірунку.

Асаблівая ўвага падчас нарады была адведзена пытанням рэалізацыі Палажэння аб падрыхтоўцы вучняў Магілёўскай вобласці да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, узаемадзеяння абласнога і раённых (гарадскіх)  рэсурсных цэнтраў па беларускай мове і літаратуры, афармлення сайта раённага (гарадскога) рэсурснага цэнтра, у тым ліку структуры і напаўнення, якасці дыдактычных матэрыялаў, якія размяшчаюцца на старонцы сайта, а таксама інфарматыўнасці, актуальнасці  дадзенай інфармацыйнай пляцоўкі.

Перад кіраўнікамі раённых (гарадскіх) рэсурсных цэнтраў па падрыхтоўцы вучняў да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” пастаўлены канкрэтныя задачы, вызначаны шляхі іх рэалізацыі з мэтай якаснай падрыхтоўкі да інтэлектуальнага спаборніцтва.

 

 Маліноўская С.С., метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін  установы адукацыі “МДАІРА”, 40 03 06