НЕ ТОЛЬКІ ВУЧЫЦЬ, АЛЕ І ВЫХОЎВАЦЬ

9 чэрвеня 2023 года на базе ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” ў дыстанцыйным фармаце адбылося пасяджэнне школы маладога спецыяліста для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры са стажам працы на пасадзе да 3-х гадоў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі “Арганізацыя пазаўрочнай работы з мэтай рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

 Пасяджэнне праводзілася з мэтай павышэння метадычнай, прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па пытаннях рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

З прывітальным словам да маладых спецыялістаў звярнулася Кандрацьева С.В., начальнік цэнтра вучэбна-метадычнай работы з кадрамі адукацыі ўстановы адукацыі “МДАІРА”. Святлана Васільеўна адзначыла, што ўдасканаленне якасці навучання ў школе напрамую залежыць ад узроўню падрыхтоўкі педагогаў і што выхаваць творчую, самадастатковую асобу можа толькі творчы і таленавіты педагог, які ідзе па шляху самаўдасканалення і самаразвіцця. А таксама засяродзіла ўвагу маладых спецыялістаў на тым, што прафесійны рост настаўніка – гэта працэс, і тут важна памятаць аб тым, што гэты працэс няспынны падобна прынцыпу незавершанасці выхавання.

 Маліноўская С.С., метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, увагу маладых педагогаў засяродзіла на асаблівасцях рэалізацыі ў адукацыйным працэсе выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” з мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да гістарычнага мінулага. Святлана Сяргееўна падкрэсліла, што настаўнік як асоба выхоўвае кожны дзень сваім прыкладам, сваім стаўленнем да дзяцей, калег, бацькоў, незнаёмых людзей, сваім знешнім выглядам.

Пашкоўская С.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Круглае”, прэзентавала вопыт педагагічнай дзейнасці ў рамках абазначанай тэмы пасяджэння “Формы арганізацыі пазаўрочнай работы па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” з мэтай фарміравання асобасных кампетэнцый вучняў”.

Безумоўна, правядзенне адукацыйнага мерапрыемства было карысным для пачынаючых настаўнікаў-моваведаў. У завяршэнне работы ўдзельнікі абмяняліся думкамі па пытаннях выхавання вучняў сродкамі вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

Маліноўская С.С, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, 400306