ПАКУЛЬ ПАМЯТАЕМ МІНУЛАЕ, У НАС ЁСЦЬ БУДУЧЫНЯ

5 мая 2023 года адбылося чарговае пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Клімавіцкага раёна на базе ДУА «Раднянская сярэдняя школа» . Мерапрыемства наведала Маліноўская С.С., метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі «МДАІРА».  Тэма пасяджэнне «Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі». У рамках вучэбна-метадычнага аб’яднання было праведзена пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае аднаму з галоўных дзяржаўных святаў Рэспублікі Беларусь — Дню Перамогі. Вучні гарталі старонкі «жудаснай кнігі», расказваючы сваімі словамі пра вайну, у якой беларускі народ панёс вялікія страты, разважаючы пра значнасць Перамогі і веліч подзвігу.  Закончыўся ўрок мужнасці хвілінай маўчання.

Сёння вельмі важна праводзіць падобныя мерапрыемствы, каб выхаваць сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы.

Маліноўская С.С., метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі «МДАІРА«, 40 03 06