Складанне і правядзенне тэставых работ, тэхналогія іх ацэньвання: работа з маладымі педагогамі

Пасяджэнне школы маладога спецыяліста для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры са стажам працы на пасадзе да 3-х гадоў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі “Метадычныя аспекты да складання і правядзення тэставых работ і тэхналогія іх ацэньвання” адбылося 27 сакавіка 2023 года на базе ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” ў вочным фармаце.

Пасяджэнне праводзілася з мэтай павышэння метадычнай, прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па пытаннях складання і ацэньвання тэставых работ па беларускай мове, у тым ліку з часткай С.

З прывітальным словам да маладых спецыялістаў звярнулася Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”. Святлана Сяргееўна раскрыла сутнасць паняцця “імідж”, ахарактарызавала асноўныя складнікі педагагічнага іміджу, прапанавала рэкамендацыі па фарміраванні прафесійнага іміджу педагога. Таксама падкрэсліла, што прафесійны імідж – гэта важная кампетэнцыя кожнага педагога, фарміраванне яго – працаёмкі працэс і вынік самапазнання і самаразвіцця.

 Маліноўская С.С. увагу маладых педагогаў засяродзіла на актуальных пытаннях складання і ацэньвання тэставых работ па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”, асаблівасцях фармулявання і ацэньвання задання з разгорнутым адказам (частка С).

Падчас практычнай часткі  маладыя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, змаглі пазнаёміцца з найбольш эфектыўнымі прыёмамі і формамі работы пры выкарыстанні тэставых заданняў на ўроках мовы і літартуры, якія выкарыстоўваюць у сваёй працы Пышнюк Алена Аляксееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 23 г.Магілёва”, і Мядзведская Іна Мікалаўна, настаўнік беларускай мовы і літартуры ДУА “Гімназія г. Мсціслава”. Настаўнікі-спікеры прадэманстравалі, як арганізоўваюць паўтарэнне вучэбнага матэрыялу, дыягностыку ўзроўню яго засваення, кантроль, як арганізоўваюць работу з анлайн-рэсурсамі і інш.

Безумоўна, правядзенне адукацыйнага мерапрыемства было карысным для настаўнікаў-моваведаў.  Аб актуальнасці і неабходнасці правядзення падобных адукацыйных мерапрыемстваў з маладымі спецыялістамі сведчыць актыўнае ўключэнне педагогаў у гутарку як падчас правядзення пасяджэння, так і рэфлексіі.

Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”, 40 03 06