КОНКУРС РЫТАРЫЧНАГА МАЙСТЭРСТВА “НЯХАЙ ГУЧАЦЬ СЛОВЫ КЛАСІКАЎ!”: ВЫНІКІ ПАДВЕДЗЕНЫ

У адпаведнасці з Планам работы ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” і Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” арганізаваны і на працягу кастрычніка праведзены абласны творчы конкурс рытарычнага майстэрства “Няхай гучаць словы класікаў!”, прысвечаны  140-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа (далей – Конкурс) у мэтах стымулявання чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў, захавання культурнай і гістарычнай памяці.

У Конкурсе прынялі ўдзел 77 вучняў V-VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. 31 кастрычніка 2022 года ў рамках вебінара былі падведзены вынікі Конкурсу. Ацэнка работ удзельнікаў ажыццяўлялася шляхам запаўнення  членамі журы спецыяльнай формы, прастаўленнем адзнак па 5-бальнай шкале па кожным з устаноўленых крытэрыяў і падсумоўвання балаў, прастаўленых удзельніку ўсімі членамі журы.

 Вынікі конкурсу паказалі, што мова Коласа і Купалы гучыць і сёння. Яна застаўляе перажываць, разважаць, ганарыцца нашай гісторыяй і культурай, тым, што мы – беларусы.

Журы адзначыла якасную падрыхтоўку да Конкурсу. Школьнікі творча падыйшлі да чытання твораў, прысвечаных Радзіме, роднай прыродзе, мужнасці беларускага народа. Падчас чытання ўдзельнікі імкнуліся да самастойнай інтэрпрэтацыі аўтарскай пазіцыі, эмацыйнага ўздзеяння праз інтанаванне, дыкцыю, афармленне інтэр’еру, стварэнне відэаролікаў.

Дыпломы першай ступені

Дыпломы другой ступені

Дыпломы трэцяй ступені

Відэафайлы

 Аргкамітэт ад усёй душы дзякуе ўдзельнікам конкурсу

і віншуе пераможцаў!

Маліноўская С.С., метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”, 40 03 06