Падведзены вынікі абласнога конкурсу эсэ “Патрыятызм ва ўяўленнях Янкі Купалы і Якуба Коласа”

У адпаведнасці з Планам работы ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” і Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” арганізаваны і праведзены абласны конкурс эсэ “Патрыятызм ва ўяўленнях Янкі Купалы і Якуба Коласа” (далей – Конкурс) у мэтах развіцця творчага патэнцыялу вучняў, захавання культурнай і гістарычнай памяці беларускага народа.

На конкурс прадстаўлена 82 работы. 13 мая 2022 года былі падведзены вынікі конкурсу. Ацэнка работ удзельнікаў ажыццяўлялася шляхам запаўнення  членамі журы спецыяльнай формы, прастаўленнем адзнак па 10-бальнай шкале па кожным з устаноўленых крытэрыяў і падсумоўвання балаў, прастаўленых удзельніку ўсімі членамі журы. Неабходна адзначыць, што ўсе работы былі правераны на плагіят. Эсэ, выкананыя метадам кампіляцыі, атрымалі наіменшую колькасць балаў.

Вынікі конкурсу паказалі, што мова Коласа і Купалы гучыць і сёння. Яна застаўляе перажываць, радавацца, любіць, прымушае мацней біцца нашы сэрдцы, ганарыцца нашай гісторыяй і культурай, тым, што мы – беларусы.

Работы ўдзельнікаў  адрозніваліся змястоўнасцю, выкарыстаннем літаратурных твораў, добрай аргументацыяй сваіх думак, некаторыя змяшчалі аўтарскі ілюстрацыйны матэрыял (уласны малюнак), які адлюстроўваў ці дапаўняў змест. Былі і работы, якія ўтрымлівалі  ўласныя лірычныя творы.

Першае месца

Другое месца

Трэцяе месца

Лепшыя эсэ

Дыпломы

Акрамя таго, члены журы прынялі рашэнне ўвесці дадатковую намінацыю “За сталасць мастацкага светапогляду і здольнасць да творчасці” для ўдзельнікаў, што не трапілі ў кола пераможцаў, але іх работы зацікавілі журы формай арганізацыі думак.

Дыпломы можна будзе спампаваць пасля 1 чэрвеня 2022 года на сайце МДАІРА.

Ілюстрацыі ўдзельнікаў

Аргкамітэт ад усёй душы дзякуе ўдзельнікам конкурсу і віншуе пераможцаў!

Святкаванне юбілею вялікіх класікаў беларускай літаратуры працягваецца. Наперадзе нас чакае шмат цікавых праектаў і мерапрыемстваў.

Маліноўская С.С., метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”, 40 03 06