Абласны этап рэспубліканскага конкурса «Па старонках Дзённіка вандроўніка» праводзіцца з лютага па лістапад 2022 года.
У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзвюх катэгорыях:
- 1-4 класы
- 5-11 класы
Навучэнцы індывідуальна або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка, у якім фіксуюць наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.
Намінацыі конкурса:
- «З алоўкам у вандроўку»
- «Убачанае ў пікселях»
Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/Турысцка-экскурсійная работа).
Конкурсныя матэрыялы пераможцаў і прызёраў і пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў раённых этапаў конкурсу дасылаюцца на абласны этап: да 20 лістапада 2022 года на адрас: 212022, г. Магілёў, пр-т Міру, 17а (аддзел краязнаўства і пошукавай работы Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці»).
Тэлефон для даведак: 80222206217, e-mail: octk.mogilev@yandex.by.