Навучальныя курсы «Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу твораў беларускай літаратуры на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай рабоце»

Запрашаем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на навучальныя курсы (семінар-практыкум) на платнай аснове «Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу твораў беларускай літаратуры на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай рабоце», які адбудзецца 21 снежня 2021 года у фармаце вебінару.

Заняткі будзе праводзіць вопытны педагог Есіс Яўген Валер’евіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Сярэдняя школа № 16 г.Мазыра» (Гомельская вобласць), аўтар шматлікіх вучэбна-метадычных дапаможнікаў і навукова-метадычных публікацый.

На семінары-практыкуме настаўнікі  змогуць удасканаліць сваю прафесійную кампетэнтнасць праз пашырэнне ўяўленняў пра арганізацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў у парадыгме класна-ўрочна-прадметнай сістэмы сучаснай школы, шляхі ўніверсальнага спалучэння выхаваўчых магчымасцей вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» і сучасных адукацыйных тэхналогій.

Кошт навучання для аднаго ўдзельніка – 26 рублёў.

Пачатак адукацыйнага мерапрыемства – 09.00, 21 снежня 2021.

Для ўдзелу ў навучальных курсах неабходна да 16 снежня 2021 года зарэгістравацца па телефоне +375296852468 або (0222) 400306 – Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”.

Па выніках навучальных курсаў слухачы атрымаюць даведкі аб навучанні ўстаноўленага ўзору. Колькасць месцаў абмежавана.