ПАВЫШЭННЕ КВАЛІФІКАЦЫІ НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

21 верасня 2023 года ў рамках павышэння кваліфікацыі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры разам з метадыстам аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Маліноўскай С.С. наведалі ДУА “Сярэдняя школа № 45 г. Магілёва”. Слухачы падчас выхаду на свае вочы ўбачылі кабінет беларускай мовы і літаратуры, абсталяваны згодна з сучаснымі патрабаваннямі, пазнаёміліся з  педагагічным вопытам работы настаўнікаў вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстановы, пабылі на экскурсіі ў этнаграфічным кутку, дзе вучні ўстановы адукацыі правялі інтэрактыўную размову з педагогамі, падчас якой загадалі загадкі пра прадметы побыту беларусаў, а самых актыўных пачаставалі цукеркамі.

Настаўнікі-спікеры на чале з кіраўніком вучэбна-метадычнага аб’яднання Луньковай В.П. распавялі, як эфектыўна наладзіць працу на ўроку, якія метады, прыёмы і формы работы выкарыстоўваць, каб стварыць належныя ўмовы для фарміравання чытацкай пісьменнасці, грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы, маўленчай, моўнай, камунікатыўнай, лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў. Для стварэння найбольш плённай працы ў ходзе правядзення майстар-класаў удзельнікі былі падзеленыя на пяць груп.

 Зваротная сувязь з удзельнікамі заняткаў выявіла актуальнасць і прафесійную неабходнасць у арганізацыі такога кшталту выхадаў у рамках павышэння кваліфікацыі.

 

Маліноўская С.С, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, 400306