Прадметна-метадычны складнік у дзейнасці настаўніка па ўдасканаленні падрыхтоўкі вучняў да выпускнога экзамену і ЦЭ

З мэтай удасканалення прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, накіраваных на павышэнне якасці падрыхтоўкі вучняў да выпускнога экзамену і цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове, 28 сакавіка 2023 года на базе ўстановы адукацыі “МДАІРА” ў анлайн фармаце адбыўся метадычны дыялог “Прадметна-метадычны складнік у дзейнасці настаўніка па ўдасканаленні падрыхтоўкі вучняў да выпускнога экзамену і ЦЭ” для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў адукацыйнага мерапрыемства звярнулася метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА” Маліноўская С.С., а таксама метадыст спынілася на асноўных аспектах дзейнасці настаўнікаў пры арганізацыі работы ў абазначаным накірунку ў час, што застаўся на падрыхтоўку, агучыла інфармацыю, якая датычыцца пытанняў правядзення ЦЭ па беларускай мове ў 2023 годзе.

У ходзе правядзення метадычнага дыялогу настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, змаглі пазнаёміцца з эфектыўным педагагічным вопытам работы калег з Быхаўскага, Шклоўскага, Клімавіцкага, Бабруйскага, Мсціслаўскага і Горацкага раёнаў па падрыхтоўцы вучняў да выпускнога экзамену і ЦЭ. Настаўнікі-спікеры расказалі аб магчымасцях раённага рэсурснага цэнтра па падрыхтоўцы да ЦЭ, як эфектыўна арганізаваць паўтарэнне вучэбнага матэрыялу, на што звярнуць увагу пры выкананні заданняў адкрытага тыпу (часткі В), а таксама пазнаёмілі з эфектыўнымі метадамі і прыёмамі па падрыхтоўцы вучняў да ЦЭ.

Безумоўна, правядзенне адукацыйнага мерапрыемства было запатрабаваным для педагогаў. Аб гэтым сведчыла і праведзеная рэфлексія, у ходзе якой былі выказаны словы падзякі і задавальнення ад сумеснай працы.

Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, 40 03 06