Віншуем пераможцаў!

Напрыканцы жніўня 2020 года прайшоў фінал Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

На заключным этапе Магілёўскую вобласць прадстаўлялі чатыры пераможцы абласнога этапу (па адным у кожнай узроставай групе).

Выступленні прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці былі адзначаны рэспубліканскім журы, нашы фіналісты ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь:

ва ўзроставай катэгорыі 1–4 класы дыплом ІІІ ступені атрымаў Петрусёў Арсеній, вучань ДУА «Кадзінская сярэдняя школа» Магілёўскага раёна (кіраўнік – Пунінская Алена Іванаўна);
ва ўзроставай катэгорыі  5–6 класы дыплом ІІІ ступені атрымала Кавалёва Паліна, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 34 г.Магілёва» (кіраўнік – Кузьміна Наталля Валер’еўна);
ва ўзроставай катэгорыі 7–8 класы дыплом ІІ ступені атрымала Пазняк Валерыя, вучаніца ДУА «Гімназія № 2 г.Бабруйска» (кіраўнік – Койпыш Наталля Уладзіміраўна);
ва ўзроставай катэгорыі 9–10 класы дыплом І ступені атрымала Ананіч Дар’я, навучэнка ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска» (кіраўнік – Стэльмакова Ірына Васільеўна.

Віншуем пераможцаў з паспяховым выступленнем.

Выражаем шчырыя словы падзякі кіраўнікам за высокі ўзровень падрыхтоўкі канкурсантаў, прафесіяналізм. 

Тэлеверсію фіналу Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» можна ўбачыць 6 верасня 2020 года ў Дзень беларускага пісьменства на тэлеканале СТВ.

Цэнтр вучэбна-метадычнай работы з кадрамі адукацыі УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” кантактны тэлефон (0222) 400306