Выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”

Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легенд, паданняў. 3 роднай мовай мы пакідаем бацькоўскі парог, выпраўляючыся ў далёкія вандраванні. Мова – душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. I сёння гонар і абавязак усіх нас – шанаваць родную мову, размаўляць на ёй, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

У бібліятэцы ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” у рамках Тыдня роднай мовы  арганізавана выстава “Сэрцам роднага слова краніся”. Сярод выданняў, што прапанаваны для абзору, дапаможнікі на беларускай мове выдавецтва інстытута развіцця.

 

Карцэвіч Ларыса Уладзіміраўна, бібліятэкар установы адукацыі Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”, 74 41 11