Вучэбныя зборы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”

З мэтай развіцця творчых магчымасцей адораных і высокаматываваных вучняў, паглыблення іх тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, павышэння эфектыўнасці падрыхтоўкі да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў два этапы (з 28 студзеня па 2 лютага і з 25 лютага па 2 сакавіка 2019 года) прайшлі вучэбныя зборы на базе ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі. У іх прынялі ўдзел 18 пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, якія ўвайшлі ў склад каманды Магілёўскай вобласці.

Вучні атрымалі ўнікальныя магчымасці па паглыбленні сваіх ведаў, рэкамендацыі па карэктыроўцы далейшай падрыхтоўкі, абмеркавалі цяжкія пытанні.

У гэтым вучням дапамагала зладжаная каманда педагогаў, знаўцаў сваёй справы, прафесіяналаў, людзей неабыякавых і нераўнадушных, якія імкнуцца павышаць цікавасць вучняў да вывучэння роднай мовы, беларускай літаратуры, садзейнічаюць іх самарэалізацыі: дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі, намеснік дэкана факультэта пачатковай і музычнай адукацыі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова Доўгаль Д.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 3 г.Магілёва”, настаўнік-метадыст Т.У. Новікава, дацэнт кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства гісторыка-філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Шубадзёрава А.М., настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Дзіндзікава Т.П. (ДУА “Гімназія № 4 г.Магілёва”), Гарэлікава Н.В. (ДУА “Свенская сярэдняя школа”), Касцянкова Л.П. (ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Крычава”), Шмідава В.Ф. (ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Лабжанскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Клімавіцкага раёна”), а таксама педагог-псіхолаг Барысенка А.В. (УА “Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі”).

Настаўнікамі на зборах ствараецца асобая атмасфера, якая дазваляе вучням пагрузіцца ў беларускамоўнае асяроддзе. Так, падчас збораў вучні наведалі Магілёўскі абласны драматычны тэатр, сустрэліся з пісьменнікамі-землякамі ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна, наведалі краязнаўчы музей, прапанавалі творчы справаздачны канцэрт.

З 25 па 29 сакавіка 2019 года каманду Магілёўскай вобласці чакае сур’ёзнае выпрабаванне – удзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”. Жадаем удзельнікам поспехаў і перамог!!!

Бако Алена Андрэеўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”, кантактны тэлефон 40-03-06, e-mail: human [at] mogileviro.by, skype: Отдел социально-гуманитарных дисциплин.

Глядзіце фотасправаздачу