Разважаем пра паэзію…

Заключны этап рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” прайшоў з 22 па 24 лютага 2019 года ў г.Магілёве на базе ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”.

У рамках конкурснай праграмы адбылася сустэча ўдзельнікаў са старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Казекам А.М., прысвечаная Году малой радзімы.

Аляксандр Мікалаевіч, аўтар кніг паэзіі “Душы маёй крыніца”, “Мелодыя надзеі”, “Час сяўбы”, паэм “Медуніца”, “Марыйка”, пазнаёміў канкурсантаў са сваёй творчасцю.

Паўдзельнічалі юныя даследчыкі ў флэш-мобе “Песня роднай зямлі”, дзе прачыталі вершы А.М.Казекі, якія ім найбольш прыйшліся да душы.

На прыканцы сустрэчы ўдзельнікі яшчэ доўга не адпускалі Аляксандра Мікалаевіча. Іх цікавілі розныя пытанні: адносіны паэта да сучаснасці, яго разважанні аб прыгажосці родных краявідаў, падыходы да напісання твораў.

Дыбаль Наталля Аляксандраўна, начальнік аддзела педагагічных інавацый УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”, кантактная інфармацыя: тэл.: (0222) 40 03 71, e-mail: innov [at] mogileviro.by, innowazii [at] tut.by, skype: Отдел педагогических инноваций