Павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Фарміраванне метапрадметных асобасных і прадметных кампетэнцый у працэсе выкладання вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” (другая кваліфікацыйная катэгорыя і без ка

Тэрмін навучання: з 19.06.2017 па 23.06.2017
Рэгістрацыя адбудзецца ў кабінеце № 26 (аддзел сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, трэці паверх).

Пачатак заняткаў: 19.06.2017 в 10 гадзіне.

Змест павышэння кваліфікацыі дадзенай катэгорыі настаўнікаў накіраваны на паглыбленне і пашырэнне навукова-тэарэтычных, псіхалагічных і метадычных ведаў педагогаў у аспекце іх прадметна-метадычнай падрыхтоўкі, на ўдасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры другой кваліфікацыйнай катэгорыі і без катэгорыі; на стымуляванне творчага патэнцыялу настаўніка на аснове асэнсавання ўласнага вопыту з мэтай далейшага прафесійнага і асобаснага самаўдасканалення.

Форма выніковай атэстацыі: залік.

Дадатак да інфармацыі

Кіраўнік ПК – Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”; раб.тэл. (0222) 400-306, e-mail: human [at] mogileviro.by, skype: Аддзел сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.