Абласны этап рэспубліканскага конкурса «Па старонках Дзённіка вандроўніка»

Абласны этап рэспубліканскага конкурса «Па старонках Дзённіка вандроўніка» праводзіцца з лютага па лістапад 2022  года.

У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзвюх катэгорыях:

  • 1-4 класы
  • 5-11 класы

Навучэнцы індывідуальна або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка, у якім фіксуюць наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.

Намінацыі конкурса:

  • «З алоўкам у вандроўку»
  • «Убачанае ў пікселях»

Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/Турысцка-экскурсійная работа).

Конкурсныя матэрыялы пераможцаў і прызёраў і пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў раённых этапаў конкурсу дасылаюцца на абласны этап: да 20 лістапада 2022 года на адрас: 212022, г. Магілёў, пр-т Міру, 17а (аддзел краязнаўства і пошукавай работы Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці»).

Тэлефон для даведак: 80222206217, e-mail: octk.mogilev@yandex.by.