«Я гэты край Радзімаю заву»

Абласны этап рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» праводзіцца з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы.

абласны этап рэспубліканскага конкурса этнаграфічных музеяў (экспазіцый);
абласны этап рэспубліканскага конкурса «Радзіму праслаўляем – разам гуляем»;
абласны этап рэспубліканскага конкурса юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі;
абласны этап рэспубліканскага конкурса «Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку».

Арганізатарам правядзення абласных этапаў рэспубліканскіх конкурсаў акцыі з’яўляецца галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення абласных этапаў рэспубліканскіх конкурсаў акцыі ажыццяўляецца ДУДА “Абласны цэнтр творчасці”.

Конкурсныя матэрыялы пераможцаў і прызёраў раённых і гарадскіх этапаў, а таксама пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў рэгіянальных этапаў конкурса дасылаюцца на абласны этап да 24 верасня 2021 года на адрас: 212022, г.Магілёў, пр-т Міру, 17а (аддзел краязнаўства і пошукавай работы ДУДА «Абласны цэнтр творчасці»). Тэлефон для даведак: 80222 206217, e-mail: octk.mogilev@yandex.by

Палажэнне аб правядзенні абласных этапаў конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»