ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!

31 жніўня 2021 года ў Мінску адбыўся заключны этап Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, у якім прынялі ўдзел 16 фіналістаў з усёй краіны. У фінальным мерапрыемстве ўсе госці змаглі ўбачыць сапраўднае майстэрства чытання, неверагодную любоў і павагу да беларускага слова, народнай спадчыны.

Юныя ўдзельнікі конкурсу ішлі да фіналу цэлы год, чытаючы кнігі, шукаючы блізкія ім па духу творы, шчыра пражывалі кожны прачытаны радок.

Выступленні прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці не пакінулі абыякавым рэспубліканскае журы, нашы фіналісты ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь:

ва ўзроставай катэгорыі І-ІV класы дыплом ІІІ ступені атрымала Рогалева Эліна, вучаніца УА «Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Яўгенія Глебава» (кіраўнік – Шчацініна Аксана Уладзіміраўна);

ва ўзроставай катэгорыі VIIVIII класы дыплом І ступені атрымала Маркава Ганна, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва» (кіраўнік – Грыгор’ева Ірына Яўгенаўна).

 

Віншуем пераможцаў з паспяховым выступленнем!

Выражаем шчырыя словы падзякі кіраўнікам за высокі ўзровень падрыхтоўкі канкурсантаў,  прафесіяналізм,

жадаем далейшай плённай працы!

 

Тэлеверсія фіналу Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» была паказана 5 верасня 2021 года на тэлеканале СТВ, таксама яе можна паглядзець па спасылцы https://youtu.be/A4Gj9N_rAzg

Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”, кантактны тэлефон (0222) 400306