Падведзены вынікі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прайшоў у перыяд вясновых канікул – з 29 сакавіка па 2 красавіка 2021 года.

Усяго ў алімпіядзе па вучэбных прадметах прынялі ўдзел 224 навучэнцы з рэгіёнаў Магілёўскай вобласці. У іх ліку: 54 навучэнцы ліцэяў; 65 – гімназій; 1 – устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

У скарбонку каманды Магілёўскай вобласці па выніках дабавіўся  81 дыплом: 17 дыпломаў I ступені, 26 – II ступені і 38 – III ступені.

Па рашэнні журы 15 удзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах узнагароджаны пахвальным водгукам за выніковы ўдзел.

Найбольшая колькасць дыпломаў заваявана навучэнцамі ўстаноў адукацыі г. Магілёва (25 дыпломаў) і г. Бабруйска (12 дыпломаў).

Лідарамі ў алімпіядным рэйтынгу на працягу некалькіх гадоў працягваюць заставацца УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3» (11 дыпломаў), УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1» (5 дыпломаў), ліцэй МАУВА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» (4 дыпломы), ДУА «Магілёўская гарадская гімназія №1” (4 дыпломы).

Па выніках заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах 13 педагогаў падрыхтавалі два і больш пераможцаў.

Сярод іх варта адзначыць Емяльянцаву Вольгу Міхайлаўну, настаўніка беларускай мовы і літаратуры ДУА  “Тупічынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна”; Цыганкову Ганну Уладзіміраўну, настаўніка матэматыкі Татараву Валянціну Міхайлаўну, настаўніка  рускай мовы і літаратуры ДУА “Магілёўская гарадская гімназія № 1”; Яфрэмаву Таццяну Аляксееўну, настаўніка матэматыкі  УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1”; Гацко Аляксандра Іванавіча, настаўніка фізічнай культуры і здароўя ДУА “Цялушскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Бабруйскага раёна»; Паўловіча Арцёма Уладзіміравіча, настаўніка фізічнай культуры і здароўя ДУА “Сярэдняя школа № 45 г. Магілёва”;  Варапаеву Святлану Іванаўну, настаўніка фізікі, Колчыну Наталлю Сяргееўну, настаўніка біялогіі, і Аўрамаву Юлію Іванаўну, настаўніка  гісторыі і грамадазнаўства УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3»; Сугакевіча Аляксандра Георгіевіча, настаўніка астраноміі ліцэя міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»;  Качанаву Алену Іванаўну, настаўніка інфарматыкі ДУА “Гімназія № 2 г. Магілёва”, Вянглінскую Алену Уладзіміраўну, настаўніка хіміі ДУА “Гімназія № 2  г. Бабруйска”, Ляцко Наталлю Анатольеўну, настаўніку біялогіі ДУА “Сярэдняя школа № 45 г. Магілёва”.

Шчыра віншуем пераможцаў і іх настаўнікаў з паспяховым удзелам у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Жадаем не спыняцца на дасягнутым, заўсёды верыць у сябе, ісці смела да вяршыняў поспеху і памятаць, што ў вас ўсё абавязкова атрымаецца!

Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”. Кантактны тэлефон (0222) 400306, email: socgum@tut.by