Пра каронавірус вуснамі дзіцяці

Штогод сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам паштовай сувязі “Белпошта” арганізуецца нацыянальны этап Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру, які праводзіцца пад эгідай Сусветнага паштовага саюза.

Так, у панядзелак 5 красавіка 2021 года пры ўдзеле ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” былі падведзены вынікі абласнога этапу 50-га Міжнароднага маладзёжнага конкурсу эпісталярнага жанру.  У абласным этапе конкурсу прынялі ўдзел вучні да 15 гадоў. Было прадстаўлена 30 работ, з іх 7 напісана на беларускай мове.

У гэтым годзе цікавасць да конкурсу была выклікана актуальнасцю прапанаванай тэмы “Напішы ліст да члена сям’і пра свой вопыт у дачыненні да пандэміі COVID-19”. Члены абласнога журы, у склад якога ўвайшлі настаўнікі беларускай і рускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Магілёва, а таксама метадысты ўстановы адукацыі “МДАІРА”, адзначылі, што прапанаваная тэма не пакінула абыякавым ніводнага з юных удзельнікаў. Трэба адзначыць, што сачыненні ўяўляюць сабой пранізлівая сямейныя гісторыі, напоўненыя разгубленасцю і надзеяй на лепшае, трагізмам і ўпэўненасцю, бязвыхаднасцю і ўдзячнасцю медыкам. Тыя пачуцці, якія рабяты выказалі ў сваіх лістах, звяртаючыся да сваіх бабуль, дзядуль, сясцёр, братоў, будучых дзяцей і канешне ж да маці і бацькі, аказаліся настолькі шчырымі, што толькі падцвярджаюць, як дзеці ўсё разумеюць і перажываюць не менш за дарослых. Аказалася, што тэма сачынняў вельмі блізкая кожнаму з канкурсантаў, бо ад пандэміі пацярпелі або блізкія родныя, або знаёмыя, або самі дзеці хварэлі на каронавірус. Адна дзяўчынка адважылася напісаць пра страту самага дарагога ў жыцці чалавека – маці. Чытаючы такія радкі, адчуваеш, як макрэюць вочы…  Да таго ж кожны тэкст суправаджаўся малюнкам, які візуальна ўдакладняў думкі аўтараў.

Журы было вельмі складана вызначыцца, бо ў кожным сачыненні ненадуманая жыццёвая гісторыя. Пасля доўгага абмяркавання пераможцамі абласнога этапу прызнаны работы Бобрык Алісы, вучаніцы ДУА “Сярэдняя школа № 10 г. Бабруйска” (1 месца), Быстрымовіч Арцёма, вучня ДУА “Сярэдняя школа № 21 г. Бабруйска” (2 месца), Скрабуновай Карыны, вучаніцы ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа № 44 г. Магілёва” (3 месца), чые лісты больш за іншых уразілі членаў журы.  Работы, што занялі першае і другое месца на абласным этапе, прымуць удзел у рэспубліканскім этапе 50-га Міжнароднага маладзёжнага конкурсу эпісталярнага жанру.

Арганізатары конкурсу і члены журы віншуюць пераможцаў і іх настаўнікаў з паспяховым удзелам у конкурсе. Жадаюць далейшых перамог і здарорўя!

Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”. Кантактны тэлефон (0222) 400306.